
Кліпы


Пра гурт
"Касары" – гэта гурт, які адраджае традыцыю беларускіх мужчынскіх спеваў.
У рэпертуары, які складаецца з архіўных запісаў народных беларускіх песень, гучаць рэкруцкія, касарскія, бяседныя і лірычныя песні.
Гурт быў заснаваны ў канцы 2023 года ў Варшаве з ініцыятывы беларускага спевака і музыкі Сяржука Доўгушава. Усе ўдзельнікі гурта паходзяць з Беларусі.
У 2025 годзе гурт стаў лаўрэатам конкурсу Stara Tradycja на фестывалі Wszystkie Mazurki Świata, адным з найбуйнейшых польскіх фестываляў традыцыйнай культуры, і выпусціў свой першы альбом.
У 2026 годзе гурт атрымаў узнагароду фестывалю Nowa Tradycja, арганізаванага Польскім радыё.



